Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
У адпаведнасці з п.3 арт.151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якія на пачатак навучальнага года дасягнулі ўзросту шасці гадоў, або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з пазнейшага ўзросту.
Па заяве адной з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Тэрмін прыёму дакументаў для залічэння у першы клас дзяцей, якія пражываюць у замацаваным за ўстановай мікрараёне - з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.
Дакументы для залічэння ў першы клас:
Тыя, хто не пражывае ў мікрараёне, але хоча запісаць дзіця на вольныя месцы, змогуць запісацца на прыём да дырэктара школы з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Заявы будуць рэгістравацца ў спецыяльным часопісе, а інфармацыя аб колькасці пададзеных дакументаў будзе штодня абнаўляцца на сайце школы: да 15:00 - па выніках першай змены прыёму, да 20:30 - па выніках другой.
Прыём дакументаў на вольныя месцы пачнецца 16 жніўня і працягнецца да 28 жніўня 2025 года. Залічэнне будзе праводзіцца ў парадку чаргі, сфарміраванай на аснове заяў, пададзеных падчас асабістага прыёму ў дырэктара.
Залічэнне вучняў у 1 класы ажыццяўляецца да 30 жніўня 2025 года
Тэлефон «гарачай лініі» аддзела адукацыі: 2 14 44
Графік прыёму грамадзян кіраўніком установы адукацыі:
| Колькасць непаўналетніх, якія пражываюць у мікрараёне УАСА (6,7 гадоў) (усенавуч) | Кантрольная лічба прыёму (колькасць месцаў) | Колькасць пададзеных заяў ва УАСА па мікрараёне | Колькасць свабодных месцаў | Колькасць пададзеных заяў на вольныя месцы |
| 12.06.2026 | ||||
| 15.06.2026 | ||||
| 16.06.2026 | ||||
| 17.06.2026 | ||||
|
18.08.2026 |
||||
|
19.08.2026 |
||||