Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Адукацыйны працэс 2026/2027

Навучальны год 2026/2027

У 2026/2027 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць - з 1 верасня 2026 г. па 31 кастрычніка 2026 г.;

другая – з 9 лістапада 2026 г. па 24 снежня 2026 г.;

трэцяя – з 11 студзеня 2027 г. па 20 сакавіка 2027 г.;

чацвёртая – з 29 сакавіка 2027 г. па 31 мая 2027 г., а для вучняў IX (X), XI (XII) класаў з 29 сакавіка 2027 г. па 25 мая 2027 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія - 8 дзён з 1 лістапада 2026 г. па 8 лістапада 2026 г. уключна;

зімовыя - 17 дзён з 25 снежня 2026 г. па 10 студзеня 2027 г. уключна;

вясновыя - 8 дзён з 21 сакавіка 2027 г. па 28 сакавіка 2027 г. уключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г.:

для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 81 дзень з 12 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна;

для навучэнцаў VIII класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, навучэнцаў X класаў (за выключэннем навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) – 87 дзён, з 6 чэрвеня 2022 г.

Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў - для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2027 г. па 21 лютага 2027 г. уключна працягласцю 7 дзён.