Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
13/03/2024


13 сакавіка ў ДУА "Парыцкая сярэдняя школа" ў рамках адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла інфармацыйная гадзіна "Закон, па якім мы жывем" для старшакласнікаў. На ім прысутнічаў старшыня Парыцкага сельскага выканаўчага камітэта Цалко Аляксандр Фёдаравіч. Навучэнцы паглядзелі ролік аб тым, як прымаліся папраўкі і дапаўненні да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адказалі на пытанні на веданне законаў, правоў і свабод грамадзян, 14-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункавае выданне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі - кнігу "Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і далі вернасць. Бо адна з задач юных грамадзян нашай краіны - берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, пакланяцца спадчыне і памяці славутых беларусаў, ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшы росквіт і развіццё.