Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Другі этап рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!"

19/06/2023

news photo

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, Светлагорскія ратавальнікі правялі другі этап рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!", наведаўшы ўстанову "Светлагорскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" ў горадзе і на раёне.

Ратавальнікі расказалі прысутным аб акцыі, праінфармавалі аб сітуацыі з пажарамі і гібелі ад іх людзей, нагадаўшы аб самых распаўсюджаных прычынах узнікнення і дзеяннях у выпадку выяўлення пажару.

Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм, які наглядна паказаў, чым пагражае невыкананне правіл пажарнай бяспекі і які парадак дзеянняў пры пажары. Пасля чаго прысутным было прапанавана, замацаваць правілы бяспекі выконваючы заданні на практыцы і крыху ў незвычайнай форме, правёўшы жартоўныя віктарыны.

Завяршальнай часткай мерапрыемства стала яркае выступленне народнага аматарскага аб'яднання "Пой душа" Светлагорскага цэнтра культуры з прыпеўкамі, песнямі і танцамі.

Удзельнікі акцыі атрымалі наглядную агітацыю ад МНС.