Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
20/03/2025


20 сакавіка ў ДУА «Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука” прайшоў адзіны ўрок памяці для навучэнцаў 1-11 класаў, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Хатынь. Дзеці ўшанавалі памяць ахвяр страшных падзей, якія назаўжды застануцца ў сэрцах беларусаў.
На ўроку вучні даведаліся аб мужнасці і стойкасці нашага народа, аб тым, як важна памятаць гісторыю і шанаваць мірнае неба над галавой. Мы казалі пра патрыятызм, пра любоў да сваёй Радзімы і пра тое, што кожны з нас павінен быць годным спадкаемцам вялікай гісторыі Беларусі.