Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Мая любімая Беларусь

10/07/2026

news photo

10 ліпеня 2026 года ў ДУА «Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука” прайшла інтэлектуальная гульня “Мая любімая Беларусь”. Мерапрыемства адбылося ў рамках работы летняй аздараўленчай пляцоўкі і сабрала самых эрудзіраваных хлопчыкаў і дзяўчынак.
Удзельнікі спаборнічалі ў ведах гісторыі, геаграфіі, культуры і традыцый нашай краіны.
Камандам даводзілася няпроста - пытанні патрабавалі не толькі памяці, але і логікі, а таксама ўмення хутка прымаць рашэнні ў абмежаваны час. Атмасфера была напружанай, але прыязнай, кожны імкнуўся паказаць свой узровень ведаў.
Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд, але і вучаць працаваць у камандзе, а галоўнае — нагадваюць, якая цудоўная наша Беларусь!

Фота