Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
04/03/2024


Сёння ў ДУА "Парыцкая сярэдняя школа" ў музеі Баявой славы прайшла экскурсія для дзяцей дзіцячага сада. Хлопцы пачулі аповед пра землякоў - парычан, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вялікую ўвагу прыцягнулі экспанаты: сапраўдныя каскі, кулі, гранаты і шмат іншага. Маладое пакаленне павінна ведаць аб гісторыі сваёй малой радзімы.