Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
07/02/2025


У піянерскай дружыне імя М. А. Леўхіна ДУА «Парыцкая сярэдняя школа імя А. М. Пінчука» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя — антыфашыста і ўрачыстаму ўступленню ў рады ГА «БРПА». 28 навучэнцаў былі ўдастоены гонару стаць піянерамі і папоўнілі піянерскую сям'ю нашай дружыны. Яны з гонарам вымавілі словы ўрачыстага абяцання. На свяце прысутнічалі ганаровыя госці і бацькі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць юных герояў, якія загінулі за мір і свабоду.