Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
18/03/2024


Старонак выдатных дзівоснае пачатак. Пад такой назвай прайшоў Дзень Праваслаўнай кнігі ў ДУА «Парыцкая сярэдняя школа».Хлопцы разам з бацюшкам, айцом Мікалаем, настаяцелем царквы ў г. п. Парычы, асветленай у гонар святой роўнаапостальнай міраносіцы Марыі Магдаліны здзейснілі захапляльнае падарожжа. паўдзельнічалі ў віктарыне, дзе паказалі свае веды гісторыі Старога і Новага Запаветаў. Педагогі шчыра падзяліліся досведам чытання душакарыснай літаратуры. Айцец Мікалай падзяліўся сваім чытацкім досведам і пажадаў усім удзельнікам сустрэчы дапамогі Божай ва ўсіх пачынаннях.