Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Дзень праваслаўнай кнігі

12/03/2025

news photo

14 сакавіка 2011 года ў Беларусі ўпершыню сталі адзначаць Дзень праваслаўнай кнігі. Гэтая вялікая падзея была адзначана ў ДУА «Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука». У сценах школьнай бібліятэкі сёння працавала кавярня цікавых сустрэч “Душа пачынаецца з кнігі…”.

На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель Парыцкай праваслаўнай царквы іерэй Мікалай, які адзначыў, што праваслаўныя кнігі — гэта выданні, якія дапамагаюць зразумець Святое Пісанне, далучыцца да праваслаўнай традыцыі. У час сустрэчы гучалі вершы, прытчы і песні. Галоўнае, што зразумелі хлопцы: наша дабрыня жыве ў душы, а душа пачынаецца з кнігі.

Фота