Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
17/09/2024


Сёння, 17 верасня, народ Беларусі адзначае самае маладое дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Дзяржаўнае свята прымеркавана да гадавіны пачатку ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Навучэнцы ДУА "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М.Пінчука" на адзіным уроку паглядзелі фільм, прысвечаны гэтай даце, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, пранікліся гонарам да гісторыі нашай Радзімы.