Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
11/06/2024


У аздараўленчым лагеры "Патрыёт" ДУА "Парыцкая сярэдняя школа" хлопцам сумаваць некалі. Сёння дзятва сустрэлася з валанцёрамі атрада "Беразяняты", якія ў чарговы раз нагадалі аб правілах паводзін на вадзе ў летні перыяд, правялі інструктаж па аказанні першай дапамогі пры цеплавым і сонечным ударах, азнаёмілі і раздалі навучэнцам памяткі "10 правільных парад падчас адпачынку на пляжы". Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе лагатыпаў, прымеркаваным да Міжнароднага Дня аховы навакольнага асяроддзя і праявілі свае таленты ў конкурсе малюнкаў на асфальце "Дзіцячыя мары". Настаўнік гісторыі Клімчэня Г.С. правяла з імі экскурсію ў школьным музеі Баявой Славы. Піліпчук Мікіта расказаў пра свайго прадзеда Мінчанку І.А. падпольшчыку. Распавёў гісторыю пра яго камсамольскі білет, які ён захоўваў, зашыўшы ў рукаў фуфайкі.