Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
29/09/2024


Лета скончылася, але пытанні бяспечных паводзін на вадаёмах па-ранейшаму актуальныя. У сувязі з гэтым валанцёры атрада «Бярэзіняты» ДУА «Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука” прыгадалі з навучэнцамі 5 класа “Азбуку бяспекі на вадзе”. Рабяты адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, вырашалі праблемныя сітуацыі⁉️. Галоўнае правіла, якое засвоілі пяцікласнікі, - у выпадку непрадбачанай сітуацыі ніколі не паддавацца паніцы і не губляць самавалодання.