Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Афганістан: 35 гадоў незагойнай ране

16/02/2024

news photo

14 лютага напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ДУА "Парыцкая сярэдняя школа" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На ўрок памяці "Афганістан: 35 гадоў незагойнай ране" былі запрошаны былыя выпускнікі школы, якія служылі ў гарачай кропцы, а таксама былыя вайскоўцы з г. Бабруйска. Яны распавялі пра цяжкія, вайсковыя будні, з цікавасцю паглядзелі выставу фота афганцаў, уручылі квіткі ГА «БРСМ» старшакласнікам. Прысутныя з хваляваннем паглядзелі інсцэніраваныя фрагменты аб правадах у войска будучых салдат-афганцаў і аб подзвігах салдат афганскай вайны. Зрабілі агульнае фота на памяць і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых.

Фота