Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
11/02/2026


10 лютага навучэнцы 6 класа ДУА "Парыцкая сярэдняя школа імя А. М. Пінчука" здзейснілі экскурсію ў ДУА "Спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь", дзе наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці.
Адной з самых цікавых частак візіту сталі практычныя заняткі. Пад кіраўніцтвам вопытнага інструктара юнакі і дзяўчаты змаглі вывучыць асновы аказання першай дапамогі, навучыліся правільна выклікаць службу выратавання і спрабавалі знайсці выхад з задымленага пакоя. Таксама хлопцы змаглі патушыць пажар!
Гэта было вельмі займальнае і пазнавальнае мерапрыемства!