Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
05/11/2025


5 лістапада актывісты каманды «Парычане» правялі выдатную дабрачынную акцыю «Цяпло дзіцячых сэрцаў» у доме кругласутачнага знаходжання ў Парычах! Дзеці пагутарылі з пажылымі людзьмі, уручылі ім дзве скрынкі прысмакаў, праспявалі песні і прачыталі вершы. У адказ некаторыя пражываючыя ўспомнілі і расказалі, як праходзіла свята Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў савецкі час.
А тым часам малодшыя ўдзельнікі праекта, падзяліўшыся на дзве каманды, з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе закладак для кніг.
Дзень прайшоў насычана і цікава!
#Парычане #ЦеплаДзіцячыхСэрцаў #Дабрачыннасць #СардэчнаяКлопат #МайстарКлас #ШчаслівыяМоманты #СацыяльнаяАктыўнасць