Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Арганізацыя прыёму ў першыя класы

У адпаведнасці з п.3 арт.151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якія на пачатак навучальнага года дасягнулі ўзросту шасці гадоў, або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з пазнейшага ўзросту.

Па заяве адной з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Тэрмін прыёму дакументаў для залічэння у першы клас дзяцей, якія пражываюць у замацаваным за ўстановай мікрараёне - з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.

Дакументы для залічэння ў першы клас:

  • заяву на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (пішацца ва ўстанове);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (для зверкі даных);
  • даведка аб здароўі з медыцынскай установы (з наяўнасцю запісу "гатовы да навучання ва ўстанове адукацыі");
  • заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

Тыя, хто не пражывае ў мікрараёне, але хоча запісаць дзіця на вольныя месцы, змогуць запісацца на прыём да дырэктара школы з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Заявы будуць рэгістравацца ў спецыяльным часопісе, а інфармацыя аб колькасці пададзеных дакументаў будзе штодня абнаўляцца на сайце школы: да 15:00 - па выніках першай змены прыёму, да 20:30 - па выніках другой.

Прыём дакументаў на вольныя месцы пачнецца 16 жніўня і працягнецца да 28 жніўня 2025 года. Залічэнне будзе праводзіцца ў парадку чаргі, сфарміраванай на аснове заяў, пададзеных падчас асабістага прыёму ў дырэктара.

Залічэнне вучняў у 1 класы ажыццяўляецца да 30 жніўня 2025 года

Тэлефон «гарачай лініі» аддзела адукацыі: 2 14 44

Графік прыёму грамадзян кіраўніком установы адукацыі:

Графік прыёму дакументаў у І класы дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі:
панядзелак, серада, пятніца - 8.00-13.004
аўторак, чацвер - 15.00-20.00
субота - 9.00-12.00. (21.06.2025, 19.07.2025)
Графік прыёму дакументаў у І класы дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі:
панядзелак, серада, пятніца - 8.00-13.004
аўторак, чацвер - 15.00-20.00
субота - 9.00-12.00. (16.08.2025)
Колькасць непаўналетніх, якія пражываюць у мікрараёне УАСА (6,7 гадоў) (усенавуч) Кантрольная лічба прыёму (колькасць месцаў) Колькасць пададзеных заяў ва УАСА па мікрараёне Колькасць свабодных месцаў Колькасць пададзеных заяў на вольныя месцы
12.06.2026
15.06.2026
16.06.2026
17.06.2026

18.08.2026

19.08.2026