Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
23/12/2024


Вельмі цікавая сустрэча адбылася ў вучняў 3 “А” класа ДУА “Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука» з залатым прызёрам Універсіяды, Чэмпіёнкай Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславанні Ірынай Лясковай, нашай зямлячкай. Ірына Ігараўна расказала, як прыйшла ў вялікі спорт, як мэтанакіраванасць і воля да перамогі дапамаглі дасягнуць высокіх вынікаў; паказала хлопчыкам і дзяўчынкам мноства дыпломаў і медалёў; настроіла школьнікаў на тое, што ніколі нельга адчайвацца і трэба імкнуцца да запаветных мэт. Трэцякласнікі з энтузіязмам прымяралі медалі да сябе. Парыцкая школа ганарыцца сваімі выпускнікамі!