Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
21/11/2024


У рамках рэалізацыі комплексу дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх у ДУА “Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука» адбылася сустрэча бацькоў і навучэнцаў дзвюх устаноў адукацыі: Парыцкай і Краснаўскай школ.
Выступілі:
— намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Кендыш Н.І.,
- Начальнік ІСН Шурмель С.А.,
- Начальнік ПАВЧ № 5 Ромась В.М.
Акрамя таго, з дзецьмі правялі гутарку валанцёры антынаркатычнага атрада ДУА «Сярэдняя школа №10 горада Светлагорска імя С.Л. Краснапёрава».
Гэта сустрэча накіравана на павышэнне ўзроўню дасведчанасці бацькоў і навучэнцаў аб важнасці захавання законаў і прадухілення правапарушэнняў сярод падлеткаў. Мы ўпэўненыя, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем стварыць бяспечную і спрыяльную атмасферу для нашых дзяцей!