Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
11/06/2024


У бібліятэцы ДУА “Парыцкая сярэдняя школа” прайшло тэматычнае мерапрыемства, прымеркаванае да 225-годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна. Бібліятэкар Бірукова А.І. аформіла выставу-партрэт "Чараўніцтва пушкінскага слова", правяла з дзецьмі літаратурны турнір знаўцаў "Пушкінскія казкі без падказкі". Для рабят была арганізавана Гадзіна раскрытай кнігі «Вучыцеся Пушкіна чытаць!». Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, адказвалі на цікавыя пытанні, з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі герояў казачных твораў, разгадвалі загадкі, чыталі вершы. Гэты дзень прынёс шмат новага, цікавага і пазнавальнага.
Таксама хлопцы даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі беларускай мультыплікацыі.🐶🦋🍄, прагледзелі некалькі лепшых айчынных мультфільмаў Усе засталіся задаволены💕.