Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"

Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

15/04/2024

news photo

У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым была зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Эмблема адлюстроўвае сілу і непакорнасць беларускага народа.

Летам 1944 года пачалася аперацыя «Баграціён», падчас якой Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нацысцкай акупацыі.

Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйным дасягненнем ваеннага мастацтва. У выніку аперацыі была разгромлена наймагутная групоўка вермахта. Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвяраванню сотняў тысяч савецкіх воінаў і беларускіх партызан, многія з якіх загінулі смерцю адважных на нашай зямлі ў імя Перамогі над ворагам.