Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Парыцкая сярэдняя школа імя А.М. Пінчука"
19/06/2023


29 лістапада ў гандлёвым цэнтры "Бярозкі" адбыўся фінальны чацвёрты этап рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё", супрацоўнікі РАНС сумесна з культарганізатарамі "Тандэма" і валанцёрамі гарадскіх школ правялі забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства. У якой навучэнцы "Сярэдняй школы №10 г.Светлагорска", прынялі актыўны ўдзел: у конкурсе плакатаў, у раздачы ўлётак, армрэстлінг, праца на фотазонах, тэматычныя гутаркі і многае іншае. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання пры курэнні і яшчэ раз нагадаць аб правілах бяспекі.

